
Знойдзены ліст цяперашняга Папы Рымскага да Бэнэдыкта XVI
У Ватыкане выклікаў сенсацыю гістарычны дакумент, які пралівае новае святло на сувязь паміж спачылым Бэнэдыктам XVI і цяперашнім Папам Львом XIV, тады — айцом Робертам Прэвостам, піша credo.pro. Ліст, які айцец Прэвост напісаў адразу пасля адыходу Бэнэдыкта ад кіравання Касцёлам, сведчыць аб іх глыбокай духоўнай роднаснасці, якая выходзіць далёка за межы дыпламатычнай ветлівасці.