Вітаючы пілігрымаў на плошчы Сьвятога Пятра пасьля агульнай аўдыенцыі ў сераду 29 красавіка 2026 году, Папа Леў XIV нагадаў, што ў гэты дзень, у гадавіну вызваленьня нацысцкага канцлагеру Дахаў, Каталіцкая Царква ў Польшчы адзначае Дзень мучаніцтва каталіцкага духавенства падчас 2-й Сусьветнай вайны. Папа заклікаў маліцца і не забываць тых, хто аддаў сваё жыцьцё ў эпоху таталітарызму. Ён падкрэсьліў, што сьведчаньне мучанікаў ХХ стагоддзя застаецца актуальным і неабходным і сёньня, асабліва для маладога пакаленьня.
«Прасіце аб заступніцтве біскупаў, сьвятароў і семінарыстаў – мучанікаў таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя, – сказаў Папа. – Хай хадайнічаюць яны асабліва за моладзь, каб адважна адказвала на Божы заклік».
Сьвяты Айцец асобна прывітаў таксама пілігрымаў з Лівану, Іраку і Сірыі. «Хрысьціянін пакліканы давяраць Богу, найперш у моманты слабасьці і трывог, паколькі з Ім мы ў супакоі і бясьпецы, – падкрэсьліў Папа. – Хай блаславіць вас Госпад, ды заўжды абараняе ад усякага зла!»
https://www.vaticannews.va/ru/pope/news/2026-04/papa-vozzvaniya-posle-audiencii.html
Папа призвал молиться мученикам тоталитарных режимов ХХ века – Vatican News
Приветствуя паломников на площади Святого Петра после общей аудиенции в среду 29 апреля, Папа Лев XIV напомнил, что в этот день, в годовщину …