Св. Язэп як узор працавітасці і цярпення ў каталіцкай традыцыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

=ЯЗЭП-ПРАЦАЎНІК – бо ён быў вымушаны ўсё жыццё працаваць, каб утрымаць сям’ю. Так св. Язэп з’яўляецца для хрысціян узорам цярпення, трываласці і працавітасці.
Гэтай памяццю (1 траўня) Каталіцкая Царква жадае нагадаць усім аб глыбокім сэнсе працы як абавязку чалавека ўдасканальвацца, разумна панаваць над прыродай, служыць супольнасці, працягваючы справу Творцы і ўносячы ўклад у Яго план збаўлення (Gaudium et spes, 34). Давайце будзем жыць годна і свядома нашай працай, ведаючы, што мы дапамагаем Богу завяршыць справу стварэння.