Евангелле паводле Яна: гісторыя пра жанчыну каля студні і духоўную прагнасць да Бога

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Нядзеля самаранкі
Ян 4, 5-42

Сёння мы чытаем цудоўную гісторыю з Евангелля паводле Яна пра жанчыну каля студні. Вобраз прагі выкарыстоўваецца ва ўсёй Бібліі, каб перадаць чалавечае імкненне да Бога.

У самы разгар дзённай спёкі Ісус просіць самаранку даць Яму піць. Мы знаходзімся на вельмі святой зямлі, бо тут падсумоўваецца ўся гісторыя збаўлення: нашая прага Бога сустракаецца з яшчэ больш моцнай прагай Бога да нас. Святы Аўгустын адзначыў гэта ў сваім каментарыі да гэтага ўрыўка: «Ісус прагнуў веры гэтай жанчыны».

Спачатку, вядома, жанчына была збянтэжана. Як гэты юдэй можа прасіць у мяне піць? Калі перакласці гэта на духоўную мову: як можа ўсемагутны Бог прагнуць маёй веры і маёй увагі?

Адказ Ісуса велічны: «Кожны, хто п’е гэтую ваду, зноў адчуе прагу. А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі».

Мы створаныя для еднасці з Богам, і таму мы прагнем Яго з бясконцым жаданнем. Тое, што Ісус прапануе ёй, — гэта жыццё ў ласцы, боскае жыццё, Самога Бога. Гэта адзіная сіла, якая здольная супакоіць нашую бясконцую тугу.

Bishop Robert Barron