6 траўня 1434 года ў Троках выдадзены Троцкі прывілей Жыгімонтам Кейстутавічам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 траўня 1434 года ў горадзе Трокі вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам быў выдадзены Троцкі прывілей. Дакумент забараняў дыскрымінацыю праваслаўных па канфесійнай прыналежнасці, дапускаў іх да пасадаў і прывілеяў на роўнай аснове з каталікамі, але не цалкам; 9-ы параграф Гарадзельскага прывілея не быў скасаваны, і вышэйшыя ўрады Віленскага і Троцкага ваяводстваў засталіся недаступнымі для праваслаўных арыстакратаў.

Гэта быў адзін з першых актаў рэлігійнай талерантнасці, што адрознівалі ВКЛ ад Польшчы і закладалі традыцыі раўнапраўя канфесій. Менавіта гэта дазволіла ВКЛ у наступныя стагоддзі стаць адной з найбольш рэлігійна разнастайных і адносна талерантных дзяржаў Еўропы.