Для нас немагчыма любіць Хрыста ў той ступені, у якой Ён прысутнічае ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Кал…
02.04.2026Грэка-католікі Беларусі
Для нас немагчыма любіць Хрыста ў той ступені, у якой Ён прысутнічае ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Калі мы знаходзімся перад Ім, прысутным у Найсвяцейшай Эўхарыстыі, мы павінны бачыць Усемагутнага Бога, прысутнага пад заслонай. Ён ёсць Міласэрнасць, Жыццё Вечнае, Адвечны Бог, Збаўца грэшнікаў, Жывая Вада, Агонь Чыстай Любові, Лек ад усіх нашых хвароб, Сукупнасць усіх пачуццяў любові, Надзея ўсіх, Той, Хто здымае цяжар… і Ён варты ўсяго нашага даверу.
Што вы бачыце, калі глядзіце на Святое Прычасце? Вашымі вачыма вы бачыце хлеб, але вашай душой вы павінны бачыць Бога. Вы павінны бачыць Бога ва ўсёй Яго славе і моцы і пакланяцца Яму з усёй сваёй сілай. Задумайцеся аб тым, як вы ставіцеся да нашага Госпада, прысутнага ў Святой Эўхарыстыі. Маліцеся, каб Бог напоўніў ваш розум сапраўдным пазнаннем Яго і запаліў вашае сэрца палаючай любоўю.
Госпадзе, дапамажы мне пазнаць і палюбіць Цябе такім, які Ты ёсць у Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Дапамажы мне зразумець дар Тваёй Міласэрнасці, прысутны праз гэты Святы Дар. Дапамажы мне пакланяцца Табе кожны раз, калі знаходжуся перад Тваёй прысутнасцю ў гэтым Таінстве. Ісусе, давяраю Табе.