Другая, трэцяя і чацвёртая суботы Вялікага посту ў календары візантыйскай традыцыі пазначаны як «заў…

Другая, трэцяя і чацвёртая суботы Вялікага посту ў календары візантыйскай традыцыі пазначаны як «заўпакойныя». Сёлета яны прыпадаюць на 28 лютага, 7 і 21 сакавіка.

У тыднёвым цыкле богаслужэнняў кожная субота прысвечана малітве за памерлых. У гэтым дапамагаюць пераканацца тэксты суботніх Вячэрняў і Ютраняў на працягу года. Велікапосныя суботы асаблівым чынам вылучаюць для таго, каб мець магчымасць памінаць памерлых на Боскай Літургіі, якая не служыцца на працягу тыдня.

Вялікі пост — гэта час пакаяння, і як вынік з гэтага ўзнікае тэма малітвы за тых, хто патрабуе прабачэння грахоў, але сам ужо не можа пакаяцца. Вялікі пост як стымул да перамены і абнаўлення духоўнага жыцця ўзнімае патрэбу ў справах міласэрнасці, адной з якіх з’яўляецца малітва за жывых і памерлых.