Царква – гэта месіянскі народ, у якім ёсьць месца для ўсіх. Яго члены пакліканы жыць як Божыя дзеці…

Царква – гэта месіянскі народ, у якім ёсьць месца для ўсіх. Яго члены пакліканы жыць як Божыя дзеці і распаўсюджваць Евангельле ва ўсім сьвеце, – адзначыў Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі 11 сакавіка 2026 году ў Ватыкане.

«Гэта вялікі знак надзеі – асабліва ў нашыя дні, пазначаныя шматлікімі канфліктамі і войнамі, – ведаць, што Царква зьяўляецца народам, у якім у сілу веры супольна існуюць людзі розных нацыянальнасьцяў, моў і культур. Гэта знак, зьмешчаны ў самым сэрцы чалавецтва, напамін і прароцтва той еднасьці і таго супакою, да якіх Бог Айцец кліча ўсіх сваіх дзяцей», – падкрэсьліў Папа, працягваючы знаёміць з дакументамі Другога Ватыканскага Сабору. Ён прысьвяціў катэхезу тэме Божага народу ў дагматычнай канстытуцыі пра Царкву “Lumen gentium”.

«…У Царкве ёсьць і павінна быць месца для ўсіх, кожны хрысьціянін пакліканы абвяшчаць Евангельле і даваць сьведчаньне ў кожным асяроддзі, у якім жыве і дзейнічае. Менавіта так гэты народ дэманструе сваю каталіцкасьць, прымаючы багацьце і рэсурсы розных культур, а ў той жа час дорачы ім навіну Евангельля, каб ачысьціць і ўзвысіць іх», – дадаў Сьвяты Айцец, падкрэсьліўшы, што «у такім сэньсе Царква – адзіная, але ўключае ўсіх».

https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-03/papa-church-prophecy-of-unity-to-which-god-calls-humanity.html

Папа: Касцёл – прароцтва еднасці, да якой Бог кліча чалавецтва – Vatican News

Касцёл – месіянскі народ, у якім ёсць месца для ўсіх. Яго члены пакліканы жыць як Божыя дзеці і распаўсюджваць Евангелле ва ўсім свеце, – заўважыў Леў …