НАША ВЕРА. ХРЫСЦІЯНСКАЯ КНІГА. ЗАБЛУДАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ. 17 сакавіка 1569 года ў Заблудаве было выдадз…

НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКАЯ КНІГА.

ЗАБЛУДАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ.

17 сакавіка 1569 года ў Заблудаве было выдадзенае «Евангелле навучальнае» — помнік старажытнабеларускага кнігадрукавання, першае на Беларусі друкаванае Евангелле.

Выдадзена Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам царкоўнаславянскаю моваю.

Акрамя біблійнага тэксту, уключае таксама творы візантыйскай, балгарскай і старажытнарускай пісьменнасці, у тым ліку «Слова на ўшэсце Кірылы Тураўскага».

Мае прадмову, напісаную гетманам ВКЛ Рыгорам Хадкевічам.

«Евангелле навучальнае» неаднаразова перавыдавалася. Захаваліся 44 асобнікі.