Анатоль Грыцкевіч даказаў факт дамінацыі ўніятаў у канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі ў ка…

Анатоль Грыцкевіч даказаў факт дамінацыі ўніятаў у канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі ў канцы ХVIII ст. і асудзіў кацярынінскую палітыку падаўлення Уніі, якую ўсхваляла ўся папярэдняя афіцыйная гістарыяграфія.

Паводле люстрацыі падымнага падатку за 1790 г., у беларускіх паветах Вялікага княства Літоўскага (без усходняй часткі Беларусі, ужо далучанай да Расіі) колькасць уніяцкіх плябаній дасягнула 73,8% ад агульнага ліку, рыма-каталіцкіх – 17,4%, праваслаўных – плябаніі 8,8%.

У 1777 г. у Магілёўскай губерні, як указана ў “Атласе Магілёўскай губерні 1777 г.”, складзенага рускімі афіцэрамі, праваслаўныя цэрквы і манастыры складалі толькі 21,6% ад агульнага ліку ў губерні, рыма-каталіцкія – 10, а ўніяцкія – 68,4%.

Адносіны уніятаў да сваёй царквы былі яскрава паказаны ў перыяд дзеяння ўказа Кацярыны ІІ ад 22 красавіка 1794 г. «Аб выкараненні уніі» і пасля яго скасавання. Па гэтаму ўказу насільна, у адміністрацыйным парадку і большай часткай на паперы было далучана да праваслаўнай царквы ў беларускіх і ўкраінскіх абласцях, якія адышлі да Расіі па першаму і другому падзелах Рэчы Паспалітай, каля 1,5 млн. уніятаў на чале з духавенствам. Але калі Павел І (па палітычных матывах) скасаваў гэты ўказ, 90% пераведзеных у праваслаўе «ўз’яднаных» уніятаў вярнуліся да уніі.

http://cssr.by/slova/publikatsyi/267-unia.html