Субота – 14 лютага 2026 = Свята СВ. КІРЫЛА, МНІХА, І МЯТОДА, БІСКУПА, АПЕКУНОЎ ЕЎРОПЫ +++МАЛіТВА: Ус…

Субота – 14 лютага 2026 = Свята СВ. КІРЫЛА, МНІХА, І МЯТОДА, БІСКУПА, АПЕКУНОЎ ЕЎРОПЫ +++МАЛіТВА: Усемагутны вечны Божа, Ты праз святых братоў Кірыла і Мятода спаслаў святло Евангелля славянскім народам, раскрый нашыя сэрцы і дай нам зразумець Тваё слова, каб мы сталі народам, паяднаным у вызнаванні сапраўднай веры. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн. +++ТРАПАР СВЯТЫМ (тон 4): Роўныя апосталам настаўнікі славянскія Кірыла і Мятодзе багамудрыя, Уладара ўсіх маліце, каб Ён умацаваў славянскія народы ў веры і згодзе, дараваў супакой усяму сьвету і душам нашым веліч свайго зьмілаваньня.