13 ЛЮТАГА 1952, у савецкім “озерлагу” Тайшэт – адышоў да Госпада Архімандрыт АНДРЭЙ ЦІКОТА (беларускі марыянін), Апостальскі Адміністратар для католікаў візантыйскага абрада ў Харбіне (1939-1948). Быў арыштаваны кітайскімі камуністамі 22 снежня 1948 года і перададзены савецкім уладам. Яны спрабавалі зламаць яго праз строгае расследаванне і прымусіць да адступніцтва ад Каталіцкай Царквы. Пасля яго рашучай адмовы, нягледзячы на цяжкую хваробу і пакуты, ён быў пераследаваны ў працоўных лагерах, дзе памёр пакутніцкай смерцю “ex aerumnis carceris” (ад знясілення ўмовамі ў турме) -13 лютага 1952 года.