24 студзеня ў мінскай архікатэдры маліліся аб адзінстве ўсіх хрысціян прадстаўнікі рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай канфесій. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады і Апостальскі нунцый у Беларусі.
Перадапошні дзень Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян распачаўся святой Імшой, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. На пачатку святой Імшы ва ўспамін святога Францішка Сальскага галоўны цэлебрант павіншаваў супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ, апекуном якіх з’яўляецца святы дня.
Пасля святой Імшы распачалося экуменічнае набажэнства, якое ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
https://catholicminsk.by/u-minsku-praishlo-ekumenichnaie-nabazhenstva/