ПАКОРА перад БОГАМ – дар ДУХА СВЯТОГА: Малітва Ахрема Сірына (IV ст.): +Госпадзе і Ўладару жыцця ма…

ПАКОРА перад БОГАМ – дар ДУХА СВЯТОГА: Малітва Ахрема Сірына (IV ст.):
+Госпадзе і Ўладару жыцця майго, духа ленасці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне.
+Духа чысціні, пакоры, цярплівасці і любові дай мне, слузе Твайму.
+Так, Госпадзе Ўладару. Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амінь ===Пачэсны Ахрэм Сірын (каля 306–373/379) — дыякан, выбітны сірыйскі багаслоў, паэт і настаўнік Царквы IV стагоддзя, які нарадзіўся ў Нізібіі (Месапатамія) і служыў у Эдэсе. Ён вядомы як аўтар шматлікіх гімнаў, малітваў. ===У Царкве візантыйскай традыцыі памяць 28 студзеня, у Лацінскай Царкве памяць 9 чэрвеня (у Рымскім мартыралогу яна згадваецца 1 лютага).