Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў 2026 распачнецца 18 студзеня з матэрыялаў ад армянскіх хрысьціянаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Матэрыялы для разважаньняў на штогадовы Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які распачнецца 18 студзеня 2026 году, падрыхтавалі сёлета хрысьціяне з Арменіі.

Тэма сёлетняга Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў узятая з Пасланьня да Эфесцаў: “Адно цела, адзін дух. Адна надзея” (пар. Эф 4, 4). Армянскія хрысьціяне, якія займаліся яе падрыхтоўкай, падкрэсьліваюць, што гэтыя словы перадаюць тэалагічную глыбіню хрысьціянскай еднасьці: “Еднасьць – гэта боская запаведзь, якая ляжыць у аснове нашай хрысьціянскай ідэнтычнасьці, гэта больш, чым проста ідэал. Гэта сутнасць пакліканьня Царквы”.

“Еднасьць – гэта ня проста тэарэтычная канцэпцыя, – падкрэсьліваюць аўтары матэрыялаў, – але жывая і сапраўдная рэальнасьць. Чытаючы Сымбаль веры, вернікі абвяшчаюць сваю веру ў адзіную, сьвятую, каталіцкую і апостальскую Царкву”. Абавязак да еднасьці знаходзіць сваё найбольш поўнае выяўленьне ў еўхарыстычных сходах, калі малітвы ўзносяцца за адзінства самой Царквы. Кожную нядзелю падчас літургіі вернікі абдымаюцца і сьпяваюць “Царква адзіная”, што зьяўляецца адчувальным праяўленьнем іхняй агульнай веры, надзеі і супольнай мэты.
Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян: голас хрысціян Арменіі – Vatican News
https://www.vaticannews.va/be/kaciol/news/2026-01/week-of-prayer-for-christian-unity-armenian-christians-voice.html

Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян: голас хрысціян Арменіі – Vatican News

Матэрыялы для разважанняў на штогадовы Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які распачнецца 18 студзеня 2026 года, падрыхтавалі сёлета хрысціяне з …