110 гадоў таму нарадзіўся а. Уладзіслаў ЧарняўскіСвятар і перакладчык Бібліі і Катэхэзіса на беларус…

110 гадоў таму нарадзіўся а. Уладзіслаў Чарняўскі

Святар і перакладчык Бібліі і Катэхэзіса на беларускую мову Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся 14 студзеня 1916 г. у засц. Амружын, Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобл., – памёр у 2001, Мінск).
Увайшоў у гісторыю касцелу і беларускай культуры праз паслядоўную і непахісную адданасць беларускаму слову.
З 1953 г. служыў пробашчам касцёла Панны Марыі ў в. Вішнева Валожынскага раёна.
Яшчэ да ІІ Ватыканскага Сабору (1962—1965), шырока карыстаўся беларускай мовай у набажэнствах. «Я адразу стаў гаварыць па-беларуску. Мяне калі запрашалі, я казаў: калі хочаце ксяндза — буду гаварыць па-беларуску… Некаторыя крывіліся спачатку, казалі, што камуніст, усякая была гаворка. А час прайшоў — і ўсе прывыклі».
Пераклаў на беларускую мову шэраг літургічных тэкстаў і “Новы запавет”.
Пахаваны на касцельным цвінтары ў Вішневе.