У часы царавання Паўла І (1796-1801) назіраўся цікавы працэс: самавольны пераход грэка-каталіцкіх с…
Упершыню мне патрапіўся ўніяцкі святар-“лацінізат”, што называецца, з адкрытым тварам.
Святар Спаскай царквы ў Лагойску Марцін Рэцкі 23 сакавіка 1798 г. сумленна напісаў, што ён цяпер рымска-каталіцкі ксёндз, а яго парафіяне цяпер рыма-каталікі.
Негледзячы на адкрытасць дзеянняў айца і на фармальную забарону такіх пераходаў, уся Спаская парафія Лагойска да канца красавіка 1799 г. (больш за год) па факце была рымска-каталіцкай.
Пасля ўсё ж айца-рэвалюцыянера ад парафіі адхілілі, усіх вярнулі ў грэцкі абрад, а да царквы прызначылі новага, не такога радыкальнага святара.
З айцом Марцінам нічога кепскага не стала. Некаторы час яго патрымалі бязмесцавым, а ў 1815 г. прызначылі святаром да грэка-каталіцкай царквы ў в.Клінок Ігуменскага павету.
Самае цікавае, што ў самавольнага лагойскага ксяндза была жонка і сямёра дзяцей.