У сённяшняй перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Міхася Лынькова.
У мінулай перадачы гаворка ішла пра апавяданне “Аб чалавечым сэрцы”, у якім савецкі пісьменнік супрацьпастаўляе два светы: стары, што ўвасабляе набожная графіня, і новы, асноўным прадстаўніком якога з’яўляецца камісар Чырвонай Арміі.
Лынькоў сцвярджае: вера арыстакраткі паказная, яна толькі хоча здавацца сапраўднай хрысціянкай, і таму амаль у кожнай фразе падчас размовы з камісарам згадвае Бога ды Хрыста.