22 кастрычніка — УСПАМІН СВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА ІІ. =Літургічны ўспамін адзначаецца 22 кастрычніка, у дзень, калі ў 1978 годзе Ён пачаў свой пантыфікат славутай пропаведдзю «Не бойцеся!» (Non abbiate paura). Гэта ўспамін пачатку Яго служэння на кафедры святога Пятра і Яго інтэнсіўнай місіі евангелізацыі, міру і між-хрысціянскага ды між-рэлігійнага дыялогу. =Папа Ян Павел II стаў першым папам-неітальянцам за 455 гадоў мінулых з 1523 г. (калі папам абралі галандца Адрыяна IV). Ён жа быў першым за ўсю гісторыю папам-палякам і, верагодна, другім папам славянскага паходжання, пасля Сікста V (1585-1590), чый бацька Срэчка Перыч (Felice Peretti) быў родам з Чарнагорыі. =Ян Павел ІІ з’яўляецца аўтарам больш за 120 філасофскіх і багаслоўскіх работ, 14 энцыклік і пяці кніг. Самая папулярная яго кніга – “Пераступіць парог надзеі” – разышлася тыражом у 20 млн асобнікаў.