Нядзеля 19-я па Святой Тройцы: Ісус вучыць любіць ворагаў як братоў і сясцёр

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Нядзеля 19-я па Святой Тройцы
Лукі 6, 31-36

У сённяшнім Евангеллі Ісус загадвае нам любіць нашых ворагаў. А таму нашыя ворагі таксама з’яўляюцца нашымі братамі і сёстрамі. Звярніце ўвагу, Хрыстос не адмаўляе, што ў нас ёсць сапраўдныя ворагі, якія з’яўляюцца ліхімі. Але гэта хрысціянскае перакананне, што ўсё гэтае зло не раскрывае самай глыбокай праўды пра ворага.

Самая глыбокая праўда ў тым, што ён ці яна — дзіця Божае, і таму вартыя нашай любові. Нішто з гэтага не азначае, што ліхіх людзей не трэба прыцягваць да справядлівасці. Але гэта сапраўды азначае, што асоба, арыштаваная, судзімая або зняволеная, павінна заставацца ўзлюбленым братам ці сястрой.

У чым гэта павінна выяўляцца? Ёсць гераічныя прыклады любові да ворагаў, такія як сужэнская пара, якая пасябравала, а потым абараняла ў судзе маладога чалавека, які жорстка забіў іхняга ўласнага сына; або кардынал Бэрнардзін, які наведаў і намасціў чалавека, які ілжыва абвінаваціў яго ў сэксуальных злачынствах. Але гэта каштоўныя і рэдкія прыклады.

Нешта, што можа зрабіць кожны з нас, гэта маліцца за тых, хто дрэнна абыходзіцца з намі, ахвяруючы іх Богу, выказваючы духоўную салідарнасць з імі.

https://bible.by/bcat/42/6/