Ці ўсе словы Ісуса Хрыста ўвайшлі ў Евангеллі?Не, не ўсе. Евангеліст Ян сведчыць, што «ёсць і шмат і…
Не, не ўсе. Евангеліст Ян сведчыць, што «ёсць і шмат іншага, што ўчыніў Ісус. Але, калі апісаць гэта падрабязна, то, думаю, сам свет не змясціў бы напісаных кніг» (Ян. 21:25).
У кнігах Новага Запавету, акрамя Евангелляў, ёсць словы Ісуса Хрыста. Напрыклад, у кнізе Дзеянняў апостальскіх прыводзяцца словы Ісуса: «Больш шчасця ў тым, каб даваць, чым у тым, каб браць» (Дз. 20:35).
Акрамя таго, старажытныя хрысціянскія крыніцы прыводзяць словы Ісуса, якіх няма ні ў адной кнізе Бібліі. Гэтыя цытаты называюць «аграфамі» (ад грэчаскага «ἄγραφα» [а́графа], «незапісанае») або «логіямі» (ад грэчаскага «λόγια» [ло́гіа], «сказанае»).
У «Апостальскіх пастановах», напісаных біскупам Кліментам Рымскім (IV ст.), Ісус кажа: «Гора тым, хто мае і крывадушна бярэ, ці хто можа сам сабе дапамагчы і жадае браць у іншых; бо кожны дасць адказ Госпаду Богу ў дзень суда».
У працах мучаніка II стагоддзя Юстына Філосафа прыводзяцца такія словы Ісуса: «У чым Я знайду вас, у тым і буду судзіць вас».
Хрысціянскія аўтары IV стагоддзя Арыген і Дыдым прыводзяць наступныя словы, якія, магчыма, належаць Ісусу: «Хто блізка каля Мяне, той блізка каля агню; хто далёка ад Мяне, той далёка ад валадарства».