Сёння ў перадачы
“Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец
Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў апавяданнях Міхася Лынькова. Згадкі пра Бога ў творах гэтага савецкага пісьменніка гучаць альбо з вуснаў герояў старэйшага пакалення, альбо з вуснаў адмоўных персанажаў.
Гэтым разам гаворка пойдзе пра апавяданні “Крот”, “Гой” і “Манджур”. Пісьменнік паказвае, як у першыя дзесяцігоддзі XX стагоддзя хрысціянства рабілася, на жаль, прадметам маніпуляцыі свядомасцю людзей з боку некаторых палітычных сістэм.