Божа розуму, Божа цудаў, жывая, вечнаплынная Крыніца мудрасці! Глянь ласкава на нашых настаўнікаў, ш…

Божа розуму, Божа цудаў, жывая, вечнаплынная Крыніца мудрасці! Глянь ласкава на нашых настаўнікаў, што прасвятляюць наш розум і ўсяляюць у сэрцы дух мудрасці і разумення, дух парады і моцы, дух ведання і праўды, ісціны і дабрадзейнасці. Аддай ім, Падаўца святла, міласцю Тваёю і шчодрасцю за ўсе іхнія клопаты аб нашым духоўным поспеху; яві ім ласку міласэрнасці Тваёй за добрыя іхнія павучанні, за карысныя парады і настаўленні, якія яны засяваюць і ўкараняюць у розумах і сэрцах нашых, як добрае насенне; аддай ім за ўсё добрае нябеснымі і вечнымі Тваімі дабротамі, каб бачылі яны ў Табе, Божа, вечную Ісціну і каб цешыліся Святлом Яе на вякі вякоў у Валадарстве Тваім. Амін.