Сябры!Трывае кастрычнік, а гэта значыць — месяц Ружанца ў рыма-каталіцкай традыцыі. Гэта цудоўная н…

Сябры!

Трывае кастрычнік, а гэта значыць — месяц Ружанца ў рыма-каталіцкай традыцыі. Гэта цудоўная нагода для нас усіх:
маліцца за Беларусь,
за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву,
і, вядома, адзін за аднаго.

Паглыбляйце ваш малітоўны досвед разам з унікальным беларускім кантэнтам — падкастамі, якія навучаць вас маліцца Ружанец.

Калі вы яшчэ не спрабавалі — гэтыя ўрокі дапамогуць зрабіць першыя крокі.
А калі Ружанец ужо частка вашай малітвы — знойдзеце тут натхненне, каб працягваць і ўмацоўвацца ў ёй.

Падкаст №1: https://youtu.be/INcoRKturIc?si=MB88pzJgIo-82Do-
Падкаст №2: https://youtu.be/nfCl2URrrLA

#Ружанец #Беларусь #БГКЦ #Малітва #Падкасты #КаталікіБеларусі #Унія #Царква #Касцёл #AndreiBuinich #АндрэйБуйніч

Ружанец – школа малітвы. Усё, што вы хацелі знаць пра ружанцовую малітву. Падкаст а.Андрэя Буйніча.

Сябры, мяне завуць а.Андрэй Буйніч. Я святар Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. Вы знаходзіцеся на маім ютуб-канале, дзе я не вучу вас новым рэчам. У гэтым падкасце я прапаную вам пазнаёміцца са старажытнай ружанцовай малітвай. Вы не толькі дазнаецеся пра…