
Музычнае мастацтва Уніяцкай Царквы і на сённяшні дзень у значнай ступені застаецца terra incognita для гісторыкаў музыкі. Як здаецца, не рабілася сур’ёзных спробаў акрэсліць асаблівасці складнікаў музычнага афармлення ўніяцкіх набажэнстваў, вылучыць яго спецыфіку на фоне як праваслаўнай, так і каталіцкай традыцый. Таму здаецца неабходным акрэсліць, хоць і даволі схематычна, галоўныя напрамкі музычна-літургічнай практыкі каталіцкага і грэчаскага абрадаў. 
http://cssr.by/slova/publikatsyi/247-muzycznae.html