Адышоў у вечнасць Кіраўнік Румынскай Грэка-Каталіцкай ЦарквыСэрца пачэснага Лучыяна кардынала Мураша…

Адышоў у вечнасць Кіраўнік Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы

Сэрца пачэснага Лучыяна кардынала Мурашана перастала біцца на 95-м годзе жыцця. Ён узначальваў Сінод Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы з 1994 года, спачатку як Мітрапаліт, а з 2006 года – як Вярхоўны Архіепіскап.

«З глыбокім смуткам, але ўмацаваныя спадзяваннем на міласэрнасць і суцяшэнне, што паходзяць ад Бога, паведамляем, што сёння, 25 верасня 2025 года, а 12-й гадзіне, вярнуўся ў дом Нябеснага Айца ва ўзросце 94 гадоў пачэсны кардынал Лучыян Мурашан, Вярхоўны Архіепіскап Грэка-Каталіцкай Царквы Румыніі, Мітрапаліт Альба-Юліі і Фагараша», — паведамленне такога зместу распаўсюдзіла прэс-служба архіепархіі Альба-Юліі і Фагараша. «Усіх, хто ведаў Яго блаславенства кардынала Лучыяна — біскупаў, святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў — запрашаем узнесці малітву за супакой душы гэтага пакорнага слугі Гасподняга, натхнёныя верай у нашага Збаўцу Ісуса Хрыста, Які на трэці дзень уваскрос», — чытаем у камуніке.

Біяграфічная даведка

Лучыян Мурашан нарадзіўся 23 траўня 1931 года ў Фарнэзіу, вёсцы, якая зараз уваходзіць у склад горада Бая-Марэ. Пасля вучобы ў пачатковай школе ў сваёй вёсцы і чатырох гадоў навучання ў гімназіі ў Бая-Марэ, ён перапыніў вучобу з прычыны законаў 1948 года, якія забаранялі выкладанне рэлігіі ў школе і скасавалі Грэка-Каталіцкую Царкву Румыніі, што не дазволіла яму працягваць ісці за сваім пакліканнем да святарства. Юнак атрымаў прафесію сталяра і быў прызваны на ваенную службу, стаўшы ваенным пілотам. Пасля завяршэння службы вярнуўся дадому і выконваў розную працу, чакаючы магчымасці вярнуцца да вывучэння багаслоўя.

У 1955 годзе біскуп рыма-каталіцкай дыяцэзіі Альба-Юліі Мартан Арон дазволіў залічыць на навучанне ў багаслоўскі інстытут у Альба-Юліі пяцёх грэка-каталіцкіх юнакоў, па адным з кожнай дыяцэзіі. Сярод іх быў і Лучыян, але яны былі выключаны пад ціскам дзяржаўнага органа, адказнага за культы. Пасля вяртання дадому юнак стаў аб’ектам нагляду і пераследаў з боку «Securitate», з-за чаго меў цяжкасці з працаўладкаваннем. Пазней атрымалася атрымаць працу ў каменаломні, пазней — у дарожным упраўленні, дзе завяршыў працу ў 1990 годзе, выйшаўшы на пенсію.

Тым часам ва ўмовах падполля Лучыян працягнуў атрымліваць багаслоўскую адукацыю і 19 снежня 1964 года прыняў святарскія пасвячэнні. Ажыццяўляў душпастырскую працу ва ўмовах падполля, а пасля смерці біскупа Яна Драгаміра — у 1985 годзе часова, а ў 1986 годзе на пастаяннай аснове пераняў кіраўніцтва Марамурэскай епархіяй. Калі ў 1989 годзе Царква выйшла з падполля, у 1990 годзе св. Ян Павел II прызначыў яго епархам Марамурэша, і 27 траўня ён прыняў біскупскую хіратонію. Пасля адрачэння кардынала Александру Тодэа 4 ліпеня 1994 года быў прызначаны Архіепіскапам і Мітрапалітам Фагараша і Альба-Юліі. Пасля таго, як Папа Бенядыкт XVI 16 снежня 2005 года надаў Румынскай ГКЦ статус вярхоўнаархіепіскапскай, у 2006 годзе адбылася яго інтранізацыя як Вярхоўнага Архіепіскапа.

У 1998-2001, 2004-2007 і 2010-2012 га