У суботу, 27 верасня 2025 г., у Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі адбылася падзея, якую з нецярп…
Урачыстую Боскую Літургію ўзначаліў дастойны ўладыка Тэадор Мацапула ў саслужэнні з кардыналам Гжэгажам Рысем, папскім легатам, Апостальскім Нунцыем ва Украіне архібіскупам Вісвальдасам Кульбокасам, шматлікімі біскупамі з Украіны і з-за мяжы, а таксама сотнямі святароў. На святкаванне прыбылі тысячы пілігрымаў з Закарпацця, Украіны і з-за яе межаў.
Чын беатыфікацыі пачаўся з просьбы ад імя Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі залічыць да ліку блаславёных Пятра Паўла Ораса. Пасля гэтага было зачытана кароткае жыццеапісанне новага блаславёнага, якое прадставіў сп. Віктар Богіў.
Далей кардынал абвясціў апостальскі ліст Святога Айца Льва XIV, у якім Папа Рымскі прызнаў мучаніцкую смерць Пятра Паўла Ораса і ўстанавіў дату яго літургічнага ўшанавання — 27 жніўня.
Пад спеў «Велічання» ўрачыста ўнеслі мошчы і ікону блаславёнага Пятра Паўла. Літургія працягнулася спевам трапара і кандака блаславёнаму Пятру Паўлу Орасу, абвяшчаючы перамогу Хрыстовай веры над цемрай зла.