У сённяшнім выпуску праграмы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот распачынае знаёмства з р…

У сённяшнім выпуску праграмы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот распачынае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творчасці пісьменніка, якога мы ведаем з дзяцінства, у першую чаргу дзякуючы прыгодам хлопчыка, які жыў у вагоне на чыгуначных рэйках. Імя гэтага пісьменніка – Міхась Лынькоў, а ягоны неўміручы літаратурны герой – Міколка-Паравоз .

У шэрагу апавяданняў Лынькоў апісвае свет беларускіх габрэйскіх мястэчак, закранаючы таксама і тэму рэлігійнасці іх жыхароў. Праўда, як прыхільнік камуністычных ідэй, ён лічыць веру нечым састарэлым, што пад уплавам зменаў у грамадстве адыйдзе ў нябыт.