стае вяртанне святых мошчаў архібіскупа Язафата ў яго катэдру св. Сафіі ў Полацку сталася пачаткам …

стае вяртанне святых мошчаў архібіскупа Язафата ў яго катэдру св. Сафіі ў Полацку сталася пачаткам аднаўлення моцна пацярпелай Уніяцкай Царквы і духоўнага адраджэння народа пасля перажытай катастрофы.

Пасля Паўночнай вайны мошчы св. Язафата апынуліся ва ўладаннях Радзівілаў у Белай, і там яны захоўваліся да Першай сусветнай вайны. Вярнуць у Полацак удалося тады толькі частку рэліквій святога.

У Каталіцкай Царкве ўспамін святамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, пасля яго беатыфікацыі 16 мая 1643 г. Папам Рымскім Урбанам VIII, быў прызначаны на 12 лістапада, калі ён прыняў мучаніцкую смерць у Віцебску. Але ў Рэчы Паспалітай урачыстае ўшанаванне памяці святога Язафата ва Ўніяцкай Царкве згодна з рашэннем Замойскага сіноду (1720 г.) было перанесенае з дня яго мучаніцкай смерці на 16 верасня, пасля свята Крыжаўзвышэння. У гэты дзень адбываліся ўрачыстыя працэсіі вуліцамі Вільні і іншых гарадоў і мястэчак ВКЛ.

У БГКЦ традыцыя ўшанаваньня св. Язафата 16 верасня пачала адраджацца ў 2000-я гады. Цяпер у гэты дзень адзначаецца перанясенне мошчаў святамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага.