У сённяшнім выпуску праграмы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот завяршае знаёміць з хрысц…

У сённяшнім выпуску праграмы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот завяршае знаёміць з хрысціянскім матывамі ў творчасці Адама Бабарэкі.

Атрыманая ў юнацтве духоўная адукацыя не зрабіла з Бабарэкі шчырага верніка, хутчэй наадварот, ён успрымаў хрысціянства як падман ды маніпуляцыю працоўным народам з боку кіруючых эліт. У творчасці пісьменніка і літаратурнага крытыка мы часта знаходзім паўтарэнне стэрэатыпаў пра веру і Царкву, характэрных для яго эпохі і асяроддзя.

Аднак творчасць Адама Бабарэкі – гэта важнае сведчанне пра інтэлектуальнае жыццё і духовыя пошукі беларусаў у 20-я гады мінулага стагоддзя. Мы шануем яго як цікавага пісьменніка і глыбокага мысляра, што імкнуўся асэнсаваць свет і літаратуру той эпохі, на якую прыпала яго кароткае, але каштоўнае для беларускай культуры жыццё, адзначае аўтар.