У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае даследаваць рэлігі…

У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае даследаваць рэлігійныя матывы ў творах Адама Бабарэкі.

Аўтар згадвае дыскусію вакол акадэміка Яўхіма Карскага, крытыка якога была часткай кампаніі цкавання бацькі беларусазнаўства, арганізаванай савецкай уладай. Таксама аналізуецца верш Цішкі Гартнага “Песня грабара”, у якім Бабарэка бачыў алюзію на цярновы вянок Хрыста.

Асобная ўвага надаецца стаўленню самога Бабарэкі да веры: ён заставаўся паслядоўным атэістам, што адлюстроўваецца і ў яго публіцыстыцы, і ў замалёўках пра жыццё ў роднай вёсцы Слабодка-Кучынка.