У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмств…

У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творах Адама Бабарэкі.

У апавяданні “Скура гарыць” Бабарэка закранае важнае пытанне ўплыву Царквы на культурнае жыццё нашых продкаў. Менавіта праз Царкву напрацягу стагоддзяў беларусы ў першую чаргу ўспрымалі мастацтва – жывапіс, музыку, спеў.

Аднак варта не толькі захоўваць традыцыйныя формы мастацтва, але і спалучаць іх з сучаснасцю ды дбаць аб прафесіяналізме выканання, – заўважае вядучы рубрыкі.