Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 4 ліпеня 2025
На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі – Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам у Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцу 4 ліпеня 2025 года.
=У гэтую ж пятніцу ў Беларусі праходзяць святкаванні царкоўныя (Будслаў) і дзяржаўныя (Дзень Незалежнасці).
+Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.
+Рэкамендуецца “Акафіст да Багародзіцы”.