ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025: Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»Дні 3-12.07.2025 – дэкада …

ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025:
Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»

Дні 3-12.07.2025 – дэкада малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята.
Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові.
(Добрай дапамогай ў малітве ёсць “Акафіст Імю Ісуса”, аўтарства Францішка Скарыны).

Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята. (У свой час тады завяршалася грэка-каталіцкая пешая Пілігрымка Віцебск — Полацк).

У Юбілейным годзе Свята праходзіць у юбілейным храме ў Полацку – у Нядзелю – 13 ліпеня 2025.
Гэта Юбілейная стацыя духоўнага подзвігу вернікаў БГКЦ.

Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» – што нагадае 1700 год ад Сабора непадзелянай Царквы ў Нікеі.

НЯДЗЕЛЯ — 13.07.25: Свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»
10:30 – Акафіст Імю Ісуса
11:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ
Братэрская Агапа.

Майкі з надпісам «Веру ў Адзіную Царкву» – сёлета выкарыстоўваюцца ў розных душпастырскіх грэка-каталіцкіх праграмах.