У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот знаёміць з празаічнай спадчынай Адама Бабарэкі.
Сёння ён працягвае аналіз апавядання “Трынаццатае чысло!”, у якім савецкі пісьменнік крытыкуе рэлігійнае жыццё беларускай вёскі 1920-х гадоў.
Бабарэка малюе непрывабны вобраз святара, які клапоціцца пра ўласную выгаду, гандлюецца падчас пахавання сялянкі, любіць смачна пад’есці, не зважаючы на пост, і палохае вернікаў аповедамі пра няшчасці, якія спаткалі людзей за адрачэнне ад веры.