З 1948 г. звязаны з беларускім культурна-нацыянальным рухам у эміграцыі. У 1949 г. абраны сакратаром Дапамогавага камітэта беларускіх студэнтаў. Удзельнік Кангрэса Цэнтра беларускіх акадэмічных арганізацый (23.10.1949). Вёў душпастырскую дзейнасць у асяродках беларускіх рабочых у г. Лёвен. З пачатку 1950-х гадоў – адміністратар і духоўны куратар беларускіх студэнтаў у Лёвенскім каталіцкім універсітэце.
Садзейнічаў папулярызацыі беларускай музычнай творчасці ў Бельгіі. Спрыяў выданню грампласцінак з запісамі рэпертуару беларускага Лёвенскага хору пад кіраўніцтвам Міколы Равенскага. Падтрымліваў шырокія кантакты з беларускімі эмігранцкімі палітыкамі, свецкімі і рэлігійнымі дзеячамі (Ч. Сіповіч, М. Равенскі, А. Смаршчок, М. Абрамчык і інш.). Садзейнічаў арганізацыі ў Лёвене прыхода Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Памёр у 1986 г.