Свята Узнясення Гасподняга
“Мужы Галілейскія! што вы стаіце і глядзіце на неба? Гэты Ісус прыйдзе такім жа чынам, як вы бачылі Яго, узыходзячым на неба”.
“Мужы Галілейскія! што вы стаіце і глядзіце на неба? Гэты Ісус прыйдзе такім жа чынам, як вы бачылі Яго, узыходзячым на неба”.
Узнясенне Ісуса Хрыста на неба адносіцца да знамянальных падзей свяшчэннай гісторыі. Пасля яго бачная зямная прысутнасць Хрыста саступае месца Яго нябачнаму знаходжанню ў Царкве.
Хрыстос праслаўлены, Які знаходзіцца з Богам, адначасова знаходзіцца з намі “ва ўсе дні”. Ён знаходзіцца ў Царкве Сваёй, а праз яе – у свеце і для свету. У гэты дзень Царква пачынае чаканне Зыходу Святога Духа.
У Джона Дона, англійскага паэта метафізічнай школы, ёсць верш “A Valediction Forbidding mourning” – “Развітанне, якое забараняе сум”. Назва верша цудоўна перадае настрой свята Ушэсця.
Хрыстос адышоў, але Царква не смуткуе.