Завяршылася епархіяльная стадыя беатыфікацыі расійскіх навамучанікаў23 мая 2025 г. у саборы Успення …

Завяршылася епархіяльная стадыя беатыфікацыі расійскіх навамучанікаў

23 мая 2025 г. у саборы Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў Санкт-Пецярбургу адбылося афіцыйнае закрыццё епархіяльнай стадыі працэсу беатыфікацыі біскупа Антонія Малецкага і дзевяці паплечнікаў – каталіцкіх навамучанікаў Расіі ХХ стагоддзя, сярод якіх вернікі лацінскага і ўсходняга абрадаў, у т. л. з Беларусі.

У Ватыкан адпраўлены дакументы і сведчанні аб жыцці і пакутніцкай смерці біскупа Антонія Малецкага, прэлата Канстанціна Будкевіча, святароў Яна Трайго, Паўла Хоміча, Францыска Будрыса, Антонія Чарвінскага, Епіфанія Акулава, Патапія Емяльянава, а таксама манахіні Марыі Абрыкосавай і міранкі Камілы Крушальніцкай.

З большай падрабязнай інфармацыяй пра Слугаў Божых можна даведацца на сайце http://catholicmartyrs.org