8 траўня: Свята св. апостала Яна, аўтара Евангелля і Апостала любові

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 траўня
Свята св. апостала Яна

Св. апостал Ян (Ян Зебядзееў, Ян Багаслоў) – адзін з 12 апосталаў, аўтар Евангелля паводле Яна, трох саборных пасланняў і кнігі Адкрыцця, брат апостала Якуба.

Св. Ян быў любімым вучнем Ісуса Хрыста.

Святога апостала Яна таксама называюць Апосталам любові.

Менавіта яму, св. Яну, Дух Божы прадыктаваў словы – “Бог ёсць Любоў”, “хто прабывае ў любові, прабывае ў Богу, і Бог у ім”…

Як і абяцаў Ісус, св. Ян Багаслоў памёр сваёй смерцю ў глыбокай старасці.