У сённяшнім выпуску перадачы 
“Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец 
Андрэй Крот працягвае даследаваць рэлігійныя матывы ў творчасці літаратара Адама Бабарэкі. Размова пойдзе пра тое, як крытык выкарыстоўваў хрысціянскія паняцці і тэрміны для апісання палемікі вакол творчасці Язэпа Пушчы. 
 Бабарэка зацята бароніць свайго сябра і паплечніка, часта выкарыстоўваючы словы з рэлігійнай сферы жыцця, такія як “смяротныя грахі”,  “вобраз і падабенства” і іншыя. Паводле літаратуразнаўцы, Пушчу абвінавачваюць у “ерэтычнасці”, а пралетарскую ідэалогію ён называе “артадаксальнай”. 
 Падрабязней пра тое, якія выразы са Святога Пісання Адам Бабарэка выкарыстоўвае ў сваіх артыкулах – у гэтым выпуску.