
12 сакавіка 
 Памяць св. Рыгора Вялікага, Папы і настаўніка Царквы
 Папу Рымскага Рыгора I (540 – 604) часам называюць апошнім Рымскім пантыфікам антычнасці і першым – Сярэднявечча.
 Св. Рыгор 15 гадоў кіраваў Царквой у бурны час перасялення народаў. Абнавіў царкоўнае жыццё, рэфармаваў літургію і царкоўныя спевы. Вярнуў у Царкву арыянскіх лангабардаў і навярнуў Англію. Перад ім схіліліся ваяўнічыя германскія плямёны, якія дамінавалі ў той час у Італіі і ва ўсёй Еўропе. Яго пасланні аказваюць вялікі ўплыў на фармаванне думкі хрысціянскага Захаду.
 Св. Рыгор – адзін з чатырох найвялікшых Настаўнікаў Каталіцкай Царквы.