Памяць св. Агаты, дзевы і мучаніцы
Св. Агата (235 – 251) – адна з самых шанаваных хрысціянскіх святых, прычым, з самага ранняга часу.
Паданне сведчыць, што св. Агата вырасла ў багатай хрысціянскай сям’і. Добрая і прыгожая дзяўчына адкінула дамаганні гарадскога прэфекта, пасля чаго ён падвергнуў яе пераследам, карыстаючыся антыхрысціянскімі законамі імператара Дэцыя.
Спачатку Агату адправілі ў публічны дом, спрабуючы адвярнуць ад «хрысціянскага вар’яцтва», затым кінулі ў турму. Пасля пакут святую Агату спалілі на вогнішчы.
Святую мучаніцу мясцовыя хрысціяне пахавалі за горадам, а праз 60 гадоў перанеслі яе мошчы ў нанава пабудаваны катэдральны сабор у г. Катаніі , дзе цела святой знаходзіцца да сённяшняга дня.
Св. Агата з’яўляецца заступніцай Мальты, Катанні і ўсёй Сіцыліі, а таксама як абаронца ад пажараў і стыхійных бедстваў.