8 лютага Памяць Прарока Захарыі Захарыя (VI – V ст. да Хр.) – адзін з дванаццаці старазапаветных м…

8 лютага
Памяць Прарока Захарыі

Захарыя (VI – V ст. да Хр.) – адзін з дванаццаці старазапаветных малых прарокаў. Падобна да Ераміі і Эзакіэля, прарок Захарыя таксама належаў да святарскага роду.

Нарадзіўшыся падчас вавілонскага палону, прарок Захарыя перажыў яго і пасля вяртання з палону шмат садзейнічаў маральнаму адраджэнню свайго народа.

Прароку належыць адмысловая старазапаветная кніга, якая носіць яго імя («Кніга прарока Захарыі»). Гэтая кніга з’яўляецца самай месіянскай, самай апакаліптычнай і эсхаталагічнай з усіх кніг Старога Запавету, так што ў Новым Запавеце існуе больш за 40 спасылак на гэтага прарока.