11 лютага Памяць св. святамучаніка Уласа (Блажэя), біскупа Себастыйскага Св. Улас (III ст. – каля 31…

11 лютага
Памяць св. святамучаніка Уласа (Блажэя), біскупа Себастыйскага

Св. Улас (III ст. – каля 316 г.) паходзіў са знатнай сям’і, з юнацтва вылучаўся набожным жыццём, быў лекарам і на просьбу жыхароў быў пастаўлены себастыйскім біскупам (Кападокія ў Малой Азіі).

Калі пачаліся ганенні на хрысціян, Улас хаваўся ў гарах. Паводле падання, нават хворыя жывёлы прыходзілі да яго па дапамогу. Здзейсніў нямала цудаў і ацаленняў.

Адмовіўся адрачыся веры ў Хрыста і пасля пакутлівых катаванняў быў забіты.

Здаўна шануецца як апякун свойскай жывёлы і заступнік ад раптоўнай смерці. Св. Улас з’яўляецца апекуном лекараў, ветэрынараў і заступнікам пры розных хваробах горла.