12 лютага 2025 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца прэзентацыя каляндара “Скарына ў Вільні”.
Роўна 500 год таму наш вялікі асветнік рыхтаваўся да выдання сваёй чарговай кнігі “Апостал”, якая пабачыла свет у сакавіку таго ж 1525 года ў віленскай друкарні.
Мяркуецца, што яна стала апошняй кнігай у ягонай выдавецкай дзейнасці. Ці ведаў Скарына, што ягоная друкарская справа на гэтым завяршаецца? Што адбывалася ў 1525 годзе? Паспрабуем дазнацца пра Скарыну больш.
У размове пра Францішка Скарыну прымуць удзел многія даследчыкі, а таксама аўтар каляндара (М.Купава).
Пачатак мерапрыемства ў 18.00 (12 лютага 2025 года).
Запрашаем усіх ахвотных.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.