Мучанікі з Пратуліна былі пахаваныя расейскімі жаўнерамі без павагі і без удзелу нават самых блізкіх…

Мучанікі з Пратуліна былі пахаваныя расейскімі жаўнерамі без павагі і без удзелу нават самых блізкіх сваякоў, а іх магіла была зраўнаная з зямлёй, каб пра гэтае месца забылі. Аднак пратулінскія парафіяне захавалі памяць пра магілу сваіх мучанікаў, і пасьля таго, як Польшча ў 1918 годзе атрымала незалежнасьць, яна была належным чынам адзначана. 18 траўня 1990 году парэшткі мучанікаў былі ўрачыста перанесеныя з магілы ў парафіяльны рыма-каталіцкі храм у Пратуліне.