Санктуарыюм у гонар Падляшскіх мучанікаў, дзе захоўваюцца значная частка іх сьвятых рэліквіяў, быў …

Санктуарыюм у гонар Падляшскіх мучанікаў, дзе захоўваюцца значная частка іх сьвятых рэліквіяў, быў створаны ў 1998 годзе ва ўніяцкай парафіі сьв. Мікіты ў Кастамалотах (Польшча), што на рацэ Буг за 15 км на поўдзень ад Берасьця.

У парафіяльным рыма-каталіцкім касьцёле сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Пратуліне ў капліцы знаходзяцца сьв. рэліквіі Падляшскіх мучанікаў, а таксама крыж з пратулінскай уніяцкай царквы і абраз XVIII ст. Маці Божай Пратулінскай «Надзеі Еднасьці» — Апякункі ўніятаў, які ацалеў з зьнішчанай уніяцкай сьвятыні ў Пратуліне.