Сьвяты Айцец Францішак параўнаў Бельгію з мостам: мостам паміж германскімі і франкамоўнымі рэгіёнам…

Сьвяты Айцец Францішак параўнаў Бельгію з мостам: мостам паміж германскімі і франкамоўнымі рэгіёнамі, мостам паміж паўднёвай і паўночнай Еўропай. Мост, які дазваляе пашыраць згоду і вырашыць спрэчкі. Мост, на якім сустракаюцца і дамаўляюцца людзі з рознымі мовамі, менталітэтамі і перакананьнямі. Мост, на якім кожны чалавек ведае, што яго ідэнтычнасьць – гэта ня ідал або бар’ер, а гасьцінная прастора, з якой можна выйсьці і вярнуцца, месца, якое спрыяе каштоўнаму абмену, сумеснаму пошуку новай сацыяльнай стабільнасьці і заключэньня новых пагадненьняў. Мост, які спрыяе гандлю, які аб’ядноўвае культуры і спрыяе дыялогу. Мост, неабходны для адмовы ад вайны і ўсталяваньня міру.

«Малюся, каб лідары краін, гледзячы на Бельгію і яе гісторыю, умелі здабываць урокі з гісторыі і такім чынам пазбавілі свае народы бясконцых няшчасьцяў і пакут. Малюся каб кіраўнікі краін маглі ўзяць на сябе адказнасьць, рызыку і гонар імкненьня да міру, маглі пазьбегнуць небясьпекі, ганьбы і бессэнсоўнасьці вайны», – сказаў Сьвяты Айцец.

Больш падрабязна гл.:
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2024-09/papa-da-lada-belgii-z-nadzeyaj-ruhacca-pa-shlyahu-zhyccya-i-gist.html?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR17id-VnaY8v_NlLEoKyqJh0MFWwNxZzFQBQICmpl7n2kymbLCuutGIjks_aem_Z80rklmnGfA85e7uGXcwWQ

Папа да ўладаў Бельгіі: дзяржавы павінны адмовіцца ад ідэі вайны – Vatican News

Еўропа паклікана працягваць ісці па шляху міру і братэрства паміж народамі, сказаў Францішак у звароце да караля Бельгіі Філіпа, прадстаўнікоў …