Архімандрыт Гаек узяў удзел у францішканскім набажэнстве Транзітус у Маладзечне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Архімандрыт Гаек узяў удзел у францішканскім набажэнстве ў маладзечнаскай парафіі, дзе нясуць служэнне капуцыны

Увечары 3 кастрычніка, напярэдадні ўспаміну святога Францішка Асізскага, у касцёле святога Піо ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе нясуць служэнне меншыя браты капуцыны, адбылося адмысловае францішканскае набажэнства Транзітус.