У Віцебску адзначылі 25-годдзе Віцебскай дыяцэзіі з удзелам іерархаў і прадстаўніка Святога Пасаду

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Віцебску з удзелам іерархаў і прадстаўніка Святога Пасаду адзначылі срэбраны юбілей самай маладой дыяцэзіі ў Беларусі

У нядзелю 13 кастрычніка ў Віцебску прайшлі заключныя ўрачыстасці ў межах святкавання 25-гадовага юбілею з часу ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі — самай маладой каталіцкай дыяцэзіі ў Беларусі.